Добрага дня, Факультэт права!

«Дзе кіруе чалавек па сваім меркаванні – там пануе дзікі звер, а дзе пануе права – там кіруе сам бог»

Мы не выпадкова пачынаем пост з цытаты Льва Іванавіча Сапегі. Учора на нашым факультэце шэрагам мерапрыемстваў, прысвечаных 465 гадавіне са дня яго нараджэння, распачалася дэкада студэнцкай навукі 

?

Апрача навукова-практычнага семінара і кніжнай выставы, прысвечаных дзейнасці знакавай гістарычнай асобы, студэнты паўдзельнічалі ў віктарыне «Праўда ці хлусня» па фактах аб жыцці Льва Іванавіча. Таксама важнай часткай свята стаў конкурс партрэтаў славутага палітычнага і грамадскага дзеяча!

Такім чынам наш факультэт ужо традыцыйна ўшаноўвае памяць чалавека, які стварыў аснову для ўтварэння прававой дзяржавы на нашай тэрыторыі .