Асаблівую ўвагу ўдзельнікі надалі даследаванню статутнага заканадаўства ВКЛ, прававога становішча жанчын, сямейна-шлюбных адносін, праблемам рэлігійнай палітыкі, сістэмы кіравання ў Заходняй Беларусі, а таксама пытанням акупацыйнага рэжыму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Канферэнцыя стала добрай магчымасцю для развіцця даследчых навыкаў, паглыблення ведаў па гісторыі дзяржавы і права Беларусі і далучэння студэнтаў да навуковай дзейнасці ўжо на першым курсе навучання.