На факультэце права адбылася традыцыйная паточная студэнцкая канферэнцыя «Актуальныя праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі», якая сабрала студэнтаў першага курса. У рамках канферэнцыі маладыя даследчыкі прадставілі свае даклады, прысвечаныя ключавым этапам развіцця беларускай дзяржаўнасці і прававых інстытутаў.

Выступленні ахоплівалі шырокае кола тэм — ад раннесярэднявечных норм да прававых змен у ХХ ст. Канферэнцыя стала добрай пляцоўкай для першых навуковых крокаў студэнтаў і садзейнічала фарміраванню іх навукова-даследчых навыкаў. На патоку «Гаспадарчае права» месцы размеркаваліся наступным чынам:

Дыплом 1 ступені — Кудзёлка Дзіяна (24 ДПГ-1);

Дыплом 2 ступені — Галыгіна Таццяна і Масло Марыя (гр. 24ДПГ-3);

Дыплом 3 ступені — Дзямко Артур (гр. 24ДПГ-1).

На патоку «Права знешнеэканамічнай дзейнасці» месцы размеркаваліся так:

Дыплом 1 ступені — Рашкевіч Паліна і Навак Яўгенія (24 ДПЗ-3);

Дыплом 2 ступені — Рылка Уладзіслава і Клімянок Лізавета (24 ДПЗ 1-2);

Дыплом 3 ступені — Дзяркач Кацярына і Штыхецкая Вікторыя (24 ДПГ-1).

Арганізатары адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў і выказалі надзею, што падобныя мерапрыемствы стануць для першакурснікаў штуршком да далейшага навуковага пошуку.