4 красавіка з нагоды дня нараджэння знакамітага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Льва Іванавіча Сапегі на факультэце права прайшоў традыцыйны IV навукова- практычны семінар «Леў Сапега і яго час».
У студэнцкіх выступленнях уздымаліся актуальныя праблемы прававога рэгулявання ў галіне прыродарэсурснага, ваеннага права, вызначалася роля прававой культуры Вялікага Княства Літоўскага ў фарміраванні сучаснай прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь.


